
5 снежня 1947 г. (в. Сялец) — 26 жніўня 2021 г.
Паэт, перакладчык, эсэіст.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1972 г.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1990 г.) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы», еўрапейскай літаратурнай прэміі імя Ёгана Готфрыда Гердэра (2003 г.).
Заснавальнік новых вершаваных форм у беларускай паэзіі – квантэм, версэтаў, вершаказаў, зномаў, пункціраў. Аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў, кніг перастварэнняў твораў Францыска Скарыны і ўзнаўленняў твораў старажытнай беларускай літаратуры, перакладаў з англійскай, чэшскай, літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай і іншых моў.
БОЛЬШ МАТЭРЫЯЛАЎ









