
У кнізе «Я был душой дурного общества… » сабраны тэксты вершаў, якія надрукаваны па раней невядомых шырокай публіцы рукапісах Высоцкага. Таксама ў выданні шмат фотаздымкаў з прыватных калекцый і Музея Высоцкага. У працы над праектам прымалі ўдзел сын паэта Мікіта Высоцкі, супрацоўнікі Літаратурнага музея, вядомыя калекцыянеры і фатографы.
З вершамі, песнямі і празаічнымі творамі можна пазнаёміцца ў кнігах Уладзіміра Высоцкага «Поэзия и проза», «Сочинение в двух томах», «Роман о девочках», «Избранное», «Я, конечно, вернусь…», а таксама з кнігі «Антология Сатиры и Юмора России XX века. Том 22. Владимир Высоцкий».

У кнізе ўспамінаў «Владимир, или Прерванный полет» Марына Владзі распавядае аб першым спатканні і жыцці з Уладзімірам Высоцкім, аб шумных кампаніях і шчаслівых хвілінах сустрэч, разрывах і прымірэннях, бясконцых тэлефонных размовах паміж Парыжам і рознымі куткамі Расіі, дотыку да творчасці Высоцкага і трагічным сыходзе легендарнага паэта і акцёра, куміра многіх пакаленняў.

Дакументальная кніга Віктара Кіені «Киносудьба Владимира Высоцкого: фильмы, роли, песни» прысвечана рабоце Высоцкага ў кіно.






