“Сялец – назва-тэрмін: невялікае паселішча наогул”. [1]
Першае ўпамінанне аб вёсцы Сялец у пісьмовых крыніцах датуецца 1397 годам. У 1541 годзе дзякуючы каралеве Боне Сфорца Сялец становіцца мястэчкам, ці інакш – горадам.
Існуе паданне, што даўным-даўно была зусім іншая назва сяла. Пасля страшнай хваробы, калі ўсе жыхары памерлі, прыехалі новыя людзі і засялілі мясцовасць. Сяліліся яны на сухіх высокіх берагах ракі Башты (сёння гэта безымянны канал), адваёўваючы зямлю ў леса, хмызнякоў і балот. Так з’явілася новая назва. Магчыма, спачатку ёю карысталася толькі адна з груп людзей, якія пасяліліся тут, а пазней яна стала агульнай. Тым больш што назва Сялец азначае “малое сяло”. [2]
[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 339.
[2] Пейган, М. Сяло ля Башты : краязнаўчы нарыс / Мікалай Пейган. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – С. 10-11.
Новыя запісы
- Дабрыніна, В. Ах, дзеці, дзеці… / Валянціна Дабрыніна // Раённыя будні. — 2017. — 4 лістапада. — С. 11.
- Дабрыніна, В. Споведзь пра маці / Валянціна Дабрыніна // Маяк. — 2003. — 11 октября. — С. 3.
- Добрынина, В. Оценку дала жизнь / Валентина Добрынина // Маяк. — 2002. — 19 июня. — С. 2.
- Паліна Георгіеўна Кузьміч
- Пейган, М. Лёс, апалены Першай сусветнай / Мікалай Пейган // Маяк. — 2024. — 7 сентября. — С. 7. — Працяг. Пачатак у № 65.



































