Адна з яскравых адметнасцей творчасці драматурга-земляка Мікалая Аляксандравіча Арахоўскага — яго прыхільнасць і любоў да жывапісу, графікі, чаканкі і скульптуры. Работы майстра сведчаць аб яго выдатным гусце і мастацкіх здольнасцях.
Галерэя змяшчае фотаздымкі адзінай скульптуры аўтара, карцін і эскізаў да іх, чаканак, выпаленых па дрэве партрэтаў блізкіх людзей і знаёмых, якія Мікалай Арахоўскі стварыў у розныя перыяды свайго жыцця.
Выкарыстаны фотадакументы з краязнаўчай калекцыі Сялецкай сельскай бібліятэкі, сямейнага альбома роднай сястры драматурга Людмілы Аляксандраўны Багданчык, жыхаркі вёскі Сялец.

Добавить комментарий