Вітаўт (~1350-1430) – адзін з найбольш вядомых кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага. Дзякуючы свайму таленту, надзвычайнай працаздольнасці і нязломнай волі ён прывёў беларуска-літоўскую дзяржаву да вышэйшага росквіту яе велічы і магутнасці.

У 1397 годзе Вітаўт даруе Сялец навекі Гіяцынту Ланевічу, аб чым сведчыць грамата вялікага князя. Гэты дакумент з’яўляецца першай пісьмовай крыніцай, у якой згадваецца Сялец. Ад яго і вядзецца летапіс вёскі.
БОЛЬШ МАТЭРЫЯЛАЎ

Добавить комментарий