
Ганна Кішка (1525?-1600) – дачка Яна Радзівіла, выйшла замуж за Станіслава Кішку, а пасля яго смерці – за Крыштафа Садоўскага.
У 1570 годзе Ганна становіцца ўладальніцай Сяльца, які быў падораны ёй Жыгімонтам ІІ Аўгустам. З тых даўніх часоў жыхары вёскі носяць прозвішча кішкары.

Радзівілы – найбуйнейшы магнацкі род герба «Трубы» ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Кішкі (Кішкі-Цеханоўскія) – магнацкі род герба «Дуброва».
Прадстаўнікі гэтых родаў займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. Па згасанні роду Кішкаў большая частка багацця перайшла да неаднаразова пародненых з ім Радзівілаў.

Пазней Сялец зноў перайшоў у рукі Радзівілаў, пры якіх у першай палове XVII ст. у мястэчку быў пабудаваны Кальвінскі збор. У часы войнаў з Сапегамі труна з целам гетмана Вялікага Княства Літоўскага Януша Радзівіла, праўнука Ганны Кішкі, была перавезена ў Сялец і некаторы час захоўвалася там, магчыма, у Кальвінскім зборы.
БОЛЬШ МАТЭРЫЯЛАЎ
