
У пачатку XVII стагоддзя Сялец пераходзіць ва ўладанне Сапегаў — знакамітага беларускага шляхецкага роду герба “Ліс”.
У час разбуральных войнаў 1717 года Сялец становіцца часткай маёмасці кляштара картузіянскага ордэна ў Бярозе-Картузскай, будаўніцтва якога фундаваў Казімір Леў Сапега – сын знакамітага канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Іванавіча Сапегі.

У 1775 годзе ўладальнікам Сяльца быў Аляксандр Міхал Сапега (1730-1793) – падскарбі дворны вялікі літоўскі ў 1750-1754 гг., ваявода полацкі ў 1754-1775 гг., гетман польны літоўскі ў 1762-1775 гг., апошні канцлер ВКЛ з 1775 года.

У 1793 годзе ўладальнікам мястэчка Сялец стаў сын Аляксандра Міхала – Францішак Сапега (1772-1829) – генерал артылерыі ВКЛ у 1793-1795 гг., удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе.

Сын Францішка Яўстах Каятан Сапега эмігруе ў Францыю, таму маёнтак пераходзіць да дачкі Францішка – Анэлі Сапега (1801-1855), якая пабралася шлюбам з Кастусём Замойскім. З таго моманту Сялец — маёмасць Замойскіх.

З 1859 года і да самай смерці гаспадаром Сяльца быў сын Анэлі і Кастуся Замойскіх граф Юзэф Замойскі (1835-1878).
БОЛЬШ МАТЭРЫЯЛАЎ
