Эліяху бэн Шлома Залман (1720-1797) – рабін, кабаліст і грамадскі дзеяч, адзін з выбітных духоўных аўтарытэтаў артадаксальнага яўрэйства, матэматык. Заснавальнік міснагедскага (або літоўскага) напрамку ў іўдаізме. Вядомы як Віленскі Гаон.

Эліяху бэн Шлома Залман нарадзіўся ў мястэчку Сялец у сям’і выдатных рабінаў. Ягоны дзед рабін Мойша Рыбкес – аўтар каментароў да Шульхан Арух – Беэр Агола. У трохгадовым узросце Эліяху ведаў на памяць усю пісьмовую Тору, якую мог працытаваць нават у зваротным парадку.

Гледжанні Віленскага Гаона ляглі ў аснову сучаснага іўдаізму. Яго вучні стварылі сучасную сістэму еўрапейскай адукацыі. Гаона лічаць сваім бацькам-заснавальнікам і рэлігійныя сіяністы. Ён з’яўляецца прадзедам Іллі Абрамавіча Эфрона, заснавальніка выдавецкага дома «Брокгауз і Эфрон».

Сялец вядомы ў гісторыі літоўскіх яўрэяў тым, што тут прайшла найбольшая колькасць сесій Літоўскага ваада.

БОЛЬШ МАТЭРЫЯЛАЎ

Добавить комментарий