
Аляксандр Восіпавіч Акінчыц (28 студзеня 1839 г. – 18 сакавіка 1886 г.) – урач, грамадскі дзеяч, публіцыст, мемуарыст.
Нарадзіўся ў вёсцы Сялец. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, працаваў лекарам у вёсцы Шэрашава на Пружаншчыне. Прымаў удзел у паўстанні 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, за што быў асуджаны да 15 гадоў катаргі.
Аляксандр Акінчыц – чалавек дзіўнага лёсу, незвычайнай сілы волі і духу. Здзейсніўшы ўцёкі з катаргі, ён апынуўся ў Францыі, здолеў пацвердзіць свой рускі дыплом урача. Пасяліўся ў гарадку Вільпрэ, дзе займаўся лекарскай справай і грамадскай дзейнасцю. У 1882 годзе атрымаў грамадзянства Францыі.
Імя нашага суайчынніка і сёння з вялікай павагай узгадваецца ў французскім горадзе, які даў яму прытулак. Тут ёсць мемарыяльны пакой і вуліца «доктара Аляксандра».
БОЛЬШ МАТЭРЫЯЛАЎ
