Зборнік «Народные песни Западной Белоруссии» змяшчае  песні мястэчка Сялец, запісаныя Іосіфам Здановічам з голасу яго маці Ганны Іосіфаўны. Гэтыя песні зваліся «брэдэшкамі» і спяваліся падчас палявых работ, на вячорках.  Фалькларыст  надрукаваў іх без апрацоўкі, захаваўшы моўныя і музычныя асаблівасці.

А ў суседа хата била,
И ў суседа жонка мила,
А у мэнэ хата чорна,
Шэльма жонка, нэ маторна.
О но спит да лежыт
И ниц нэ хочэ робить.

Урывак з песні «Сусед сее…»

Вялікую каштоўнасць мае  зборнік «Русские народные песни», складзены Іосіфам Здановічам на аснове калекцыі Дзяржаўнага рускага народнага хору імя     М.Я. Пятніцкага ў архіве кінафотафонадакументаў. Іосіф Карлавіч ажыццявіў дбайную расшыфроўку фанаграм песень, запісаных Мітрафанам Пятніцкім, збіральнікам рускага фальклору, арганізатарам і кіраўніком   хору.  

Cумесна з іншымі супрацоўнікамі кабінета музыкі народаў СССР Маскоўскай кансерваторыі   Іосіф Здановіч  з’яўляецца складальнікам зборніка «Киргизский музыкальный фольклор».

Звесткі аб жыцці і дзейнасці знакамітага земляка можна знайсці ў энцыклапедыях  «Культура Беларусі», «Беларускі фальклор», «Музыкальная энциклопедия»,  «Регионы Беларуси» і інш.

Добавить комментарий