
Уладзімір Сямёнавіч Высоцкі (25 студзеня 1938 г. — 25 ліпеня 1980 г.) — савецкі паэт, акцёр тэатра і кіно, аўтар-выканавец песень, аўтар празаічных твораў і сцэнарыяў.
Высоцкія з’яўляюцца выхадцамі з мястэчка Сялец. Мешчанін Шліём Гершавіч — прадзед Уладзіміра Высоцкага — у канцы XIX стагоддзя перабраўся з Сяльца ў мястэчка Высокае пад Брэстам. Некаторыя даследчыкі ўпэўнены, што менавіта там ён стаў Высоцкім. Аднак ёсць крыніцы, у якіх яшчэ ў 1837 годзе згадваецца Высоцкі Лейба як кандыдат у рабіны ад Пружанскага павета мястэчка Сялец. Магчыма, што гэты Лейба з’яўляўся продкам паэта або сваяком яго продкаў.
Шліём (пазней узяў імя Сямён) Высоцкі некаторы час выкладаў у Брэст-Літоўску рускую мову. Тут у 1889 годзе ў яго нарадзіўся сын Вольф (Уладзімір) Высоцкі.
У 1914 годзе Высоцкія пераехалі ва Украіну. У 1916 годзе ў Кіеве ў Вольфа нарадзіўся сын, якога ён назваў Сямёнам. Гэта і ёсць бацька Уладзіміра Высоцкага.
БОЛЬШ МАТЭРЫЯЛАЎ

