
Фактаграфічную інфармацыю пра знакамітых прадстаўнікоў родаў Радзівілаў і Кішкаў можна знайсці ў энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае», а таксама ў шматлікіх кнігах па гісторыі краіны.

Аб складаным лёсе Януша Радзівіла распавядае Вітаўт Чаропка ў сваіх кнігах «Уладары Вялікага княства» і «Лёсы ў гісторыі».

Польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч у рамане «Патоп» паказвае Януша Радзівіла здраднікам. Але ж вобраз яго ў гэтым таленавітым творы далёкі ад сапраўднасці.
